Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: донары лічаць адказ дэпутатаў на сваю скаргу адпіскай


Радыё Свабода Сёньня магілёўскія донары, якія зьбіраюцца страйкаваць супраць адмены льготаў, атрымалі адказ на сваю калектыўную скаргу з Палаты прадстаўнікоў. У лісьце, падпісаным старшынём парлямэнцкай камісіі Камянецкім, няма ніводнай згадкі пра донараў.

Старшыня камісіі ў працы, сацыяльнай абароне, справах вэтэранаў ды інвалідаў паінфармаваў заяўнікаў, што прапановы гэтай камісіі захаваць льготы для асобных катэгорыяў грамадзянаў у закон аб ільготах не ўвайшлі.

З адказу вынікае, што неўзабаве паўстане рабочая камісія, якая вызначыць умовы для аказаньня сацыяльнай дапамогі найбольш неабароненым людзям.

Лідэр магілёўскага нефармальнага аб’яднаньня донараў Ігар Каваленка заявіў “Свабодзе”, што адказ дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на калектыўную скаргу донараў — звычайная адпіска, якая не паўплывае на намер правесьці акцыю пратэсту.

Папераджальны тыднёвы страйк донараў плянуецца пачаць 20 чэрвеня. Да акцыі пратэсту ўжо выказалі намер далучыцца больш за сто донараў, зазначыў спадар Каваленка.

Сваю скаргу донары накіравалі ў Палату прадстаўнікоў да разгляду закону аб адмене льготаў — яшчэ 19 траўня. 22 траўня дэпутаты яе атрымалі. 23 траўня гэты закон Палата прадстаўнікоў амаль аднагалосна зацьвердзіла.

Магілёў, 06.06.2007. Адказ донарам з Палаты Прадстаўнікоў Адказ донарам з Палаты Прадстаўнікоў

Магілёў, 06.06.2007. Ігар Каваленка Ігар Каваленка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG