Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Госьць на Свабодзе – Яраслаў Лукасік</B>


Радыё Свабода У чацьвер, 7 чэрвеня, ад 09.00 да 10.00 раніцы са слухачамі Свабоды празь менскі тэлефон (8-017) 266-39-52 размаўляў дэпартаваны ў Польшчу сьвятар пратэстанцкай царквы “Ян Прадвесьнік” Яраслаў Лукасік

30 траўня начальнік Цэнтральнага РАУСу Менску Віталь Сінякоў аштрафаваў пастара Лукасіка і адначасова абвясьціў пра дэпартацыю і забарону на ўезд у Беларусь цягам пяці гадоў.

Увечары 6 чэрвеня Яраслаў накіраваўся да сваіх бацькоў, якія жывуць у Польшчы. Жонка Натальля і трое дзетак застаюцца дома. Спадарыня Лукасік будзе дамагацца праз суд адмены дэпартацыі свайго мужа. Калі беларуская Тэміда адмовіцца пайсьці насустрач, разам з малымі яна пераедзе да мужа.

Зь якім настроем пакідае сьвятар свой дом, дзе пражыў апошнія 14 гадоў?

– Веру ў тое, што Беларусь пазьбегне страшэнна глыбокага крызысу, у якім цапер знаходзіцца. Яе выратуе шырокае хрысьціянскае абуджэньне. Хрысьціяне возьмуць адказнасьць за гэтую краіну, каб адрадзілася нацыя, каб тут было цудоўнае нармальнае жыцьцё.

Пропаведзі Яраслава Лукасіка слухалі маладафронтаўцы Зьміцер Дашкевіч, Барыс Гарэцкі, Зьміцер Хведарук. Сярод прыхаджанаў царквы таксама шмат сяброў аргкамітэту стварэньня партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, дзеячы нацыянальнай культуры, моладзь, якая пацярпела падчас падзеяў на Плошчы Каліноўскага

Праграму "Госьць на Свабодзе" з удзелам Яраслава Лукасіка слухайце ў нашым эфіры ў пятніцу, 8 чэрвеня
XS
SM
MD
LG