Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэнтабэльныя заводы зноў абклалі данінай


Радыё Свабода Каля 97 мільярдаў рублёў мусяць пералічыць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага разьвіцьця прадпрыемствы, што маюць высокую рэнтабэльнасьць. Паводле ўрадавай пастановы, вызначаныя 134 заводы й акцыянэрныя таварыствы, якія мусяць падзяліцца з фондам сваімі прыбыткамі. У іх ліку - “Беларуснафта”, “Белшына”, “Крыніца”, “Белаэранавігацыя”.

Мяркуецца, што сабранымі сродкамі будзе распараджацца Аляксандар Лукашэнка. Паводле экспэртаў, “даніна” нэгатыўна паўплывае на вытворчыя й інвэстыцыйныя праекты беларускіх прадпрыемстваў. “Гэта самы неэфэктыўны шлях выкарыстаньня прыбыткаў суб’ектаў гаспадараньня”, - лічыць эканаміст Васіль Шлындзікаў.

Фонд нацыянальнага разьвіцьця быў заснаваны Аляксандрам Лукашэнкам у 2005 годзе. Летась у яго было пералічана каля 62 млрд.рублёў.

• Прамыслоўцы будуць ратаваць эканоміку на форуме, 15.04.2007 • Крытычная сытуацыя на цукровых заводах і мясакамбінатах Беларусі, 04.05.2007
XS
SM
MD
LG