Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<B>Віцебск: Шчукіна будуць судзіць за абразу сябраў выбаркаму</B>


Радыё Свабода Суд Першамайскага раёну сёньня ў 15.30 пачне разглядаць крымінальную справу, распачатую супраць вядомага журналіста і праваабаронцы паводле артыкулу 189 Крымінальнага Кодэксу. Валерыя Шчукіна вінавацяць у тым, што ён пісьмова абразіў сябраў абласной выбарчай камісіі і сябраў акруговай камісіі №52 г. Віцебску. Паводле гэтага артыкулу, асуджанаму пагражае грашовы штраф, папраўчыя працы або да двух гадоў пазбаўленьня волі.

У справе Шчукіна гаворыцца пра распаўсюд улётак аб парушэньні сябрамі выбарчых камісіяў беларускага заканадаўства і фальшаваньні вынікаў выбараў у мясцовыя Саветы, якія прайшлі ў Беларусі 14 студзеня 2007 году.

Дарэчы, сябры выбаркамаў не падавалі заяваў, каб распачаць супраць Валерыя Шчукіна крымінальную справу. Яна была распачатаяі паводле ініцыятывы пракурораў Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў Віцебску.

• Валерыя Шчукіна аштрафавалі на 62 тысячы рублёў, 23.04.2007
XS
SM
MD
LG