Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэта спроба палітычнага забойства няўгоднага палітыка Андрэя Клімава”


Радыё Свабода Палітычная Рада Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыняла заяву, у якой патрабуе вызваліць Андрэя Клімава, які ад 3 красавіка знаходзіцца ў турме.

“Тое, што адбываецца з Андрэем Клімавым – ня што іншае, як спроба палітычнага забойства неўпадабанага палітыка”, - сказана ў заяве. – Вось ужо некалькі тыдняў ён знаходзіцца ў турэмным шпіталі. У Андрэя сур’ёзныя праблемы з сэрцам. Ніякіх юрыдычна абгрунтаваных абвінавачаньняў яму ня выстаўлена. Разам з тым ягонае ўтрыманьне пад вартай працягнутае яшчэ на тры месяцы”.

АГП патрабуе неадкладнага вызваленьня палітзьняволенага Андрэя Клімава. Партыя гатовая выступіць у якасьці калектыўнага гаранта, што Андрэй Клімаў не пакіне краіну, знаходзячыся падчас сьледзтва на свабодзе. АГП таксама заклікае ўсіх неабыякавых грамадзянаў накіроўваць у Адміністрацыю Лукашэнкі лісты з патрабаваньнем вызваленьня Клімава ды іншых палітзьняволеных

Поўны тэкст заявы можна прачытаць на сайце Аб''яднанай грамадзянскай партыі.

Нагадаем, Андрэй Клімаў быў затрыманы 3 красавіка. Яго падазраюць у закліках скінуць уладу, якія ён нібыта распаўсюдзіў праз інтэрнэт.

• Тэрмін арышту Андрэя Клімава працягнулі яшчэ на тры месяцы, 31.05.2007
XS
SM
MD
LG