Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алесь Камоцкі cьпявае савецкія гіты


Севярын Квяткоўскі, Менск Бард Алесь Камоцкі прадставіў новую праграму -- ён перасьпяваў папулярныя песьні савецкіх часоў. Сёньня ў малой залі канцэртнай залі “Менск” гучалі такія песьні як “Лятуць пералётныя птушкі”, “Стомленыя сонцам”, “Дружба” у перакладзе Алеся Камоцкага. Выхад дыску заплянаваны на верасень. Ні праграма, ні дыск пакуль яшчэ ня маюць назвы.

Севярын Квяткоўскі, Менск

Карэспандэнт: “Алесь Камоцкі ўпершыню грае з ансамблем. Акампануе гурт “Край”.

Камоцкі: “Гэта спроба адаптаваць у першую чаргу для сябе нейкія старыя песьні, якія мы слухалі многа-многа разоў. Нам яны падабаліся, запаміналіся... І гэта вельмі добра”.



Карэспандэнт: “У перапынку зьвяртаюся да паэта Рыгора Барадуліна, суаўтара многіх песень Алеся Камоцкага: “Ці ня будуць закідываць, маўляў, савецкая папса?”

Барадулін: “Гэта вяртаньне слухача да нармальнай музыкі. Мяркую, гэта цікава. Мне, напрыклад, падабаецца “Чёрный ворон”. Гэта ж не савецкая палітыка. “Лятуць пералётныя птушкі” таксама падабаецца мэлёдыя – савецкага мала. Так што, усё адносна”.



Карэспандэнт: “Алесь Камоцкі ў выказваўся ў мас-мэдыях пра тое, што многія песьні савецкіх часоў дарагія ягонай генэрацыі. Не агітацыйныя, а сапраўды добрыя творы. Таму Алесь Камоцкі вырашыў іх перасьпяваць.

Цалкам альбом будзе запісаны ўлетку і прэзэнтаваны ў верасьні.
XS
SM
MD
LG