Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэчыца: прадпрымальнікі кірмашу “Славянскі” патрабуюць гарантаванага месца працы


Радыё Свабода Звыш за паўтысячы індывідуальных прадпрымальнікаў Рэчыцы атрымалі папярэджаньні ад уласьніка кірмашу “Славянскі” – прыватнага гандлёвага прадпрыемства “Данапрыс”, падпарадкаванага Гомельскаму аблспажыўсаюзу -- пра спыненьне зь 1 ліпеня дамоваў на арэнду гандлёвых месцаў. Гэта зьвязана з рэканструкцыяй кірмашу ў межах падрыхтоўкі Рэчыцы да сёлетніх рэспубліканскіх “Дажынак”.

Занепакоеныя стратай працоўных месцаў актывісты грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” зьвярнуліся ў райвыканкам з патрабаваньнем гарантаваць месца працы.

Сёньня ў другой палове дня на сходзе прадпрымальнікаў кірмашу “Славянскі” намесьнік старшыні Рэчыцкага райвыканкаму Вячаслаў Памалейка запэўніў грамаду, што выканкам дасьць на пэрыяд рэканструкцыі часовае месца гандлю на пляцоўцы каля кансэрвавага заводу.

Улады таксама паабяцалі, што пасьля рэканструкцыі, разьлічанай на адзін месяц, колькасьць гандлёвых месцаў на кірмашы ня зьменшыцца.

У сваю чаргу дырэктар гандлёвага прадпрыемства “Данапрыс” Аляксандр Марыніч заявіў, што лёс кірмашу “Славянскі” будзе вырашацца ў Белкаапсаюзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG