Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Васілём Быкавым: “Жанчына мацнейшая за мужчыну...”


Радыё Свабода Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам Свабоды. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыё архіве. Увесь чэрвень, месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка, штодня на хвалях Свабоды гучыць Быкаў.

"Мабыць, праўда, што ўжо на генэтычным узроўні жанчына мацнейшая за мужчыну. І далей, у працэсе нялёгкага існаваньня, найменш паддаецца ўзьдзеяньню асяродзьдзя, захоўвае сваю самасьць. Асабліва тое праяўляецца ў канфліктныя моманты, калі трэба абараніць сябе, сям''ю, дзяцей. А то і мужа. Мужчына ня мае такой пэўнасьці, бо дужа шмат магутных акалічнасьцяў уплываюць на яго: улады, партыі, войска, дзе зь ім толькі і робяць, што ламаюць, становяць на калені. Мусіць, усё тое і сфармавала сучасны, ня надта зайздросны архетып беларускага мужыка ў жыцьці і літаратуры -- беднай, рахманай, баязьлівай істоты. Таго, пра каго кажа прыслоўе: красьці баіцца, працаваць лянуецца, прасіць саромеецца.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры -- карокая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю - тэматычныя аўдыё-анталёгіі.
XS
SM
MD
LG