Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці дазволяць улады пікет у абарону гістарычнай забудовы Горадні?


Сяргей Астраўцоў, Горадня Актывісты кампаніі “Выратуем Горадню ад разбурэньняў” падалі заяву на правядзеньне пікетаў. Яны просяць гарадзкія ўлады дазволіць 23-24 чэрвеня пікетаваньне ў трох месцах з тэматыкай “Праблемы і супярэчнасьці рэканструкцыі старой часткі Горадні”. Пра гэта паведаміў адзін з актывістаў Алесь Залеўскі.

Тым часам пры канцы дня ў Горадні міліцыянты затрымалі Зьміцера Лісеенку і Сяржука Палаўкова, якія прыклейвалі на слупы налепкі “Абаронім Горадню!” Хлопцаў пратрымалі ў пастарунку менш за гадзіну, узялі ў іх тлумачэньні і адпусьцілі. У Зьмітра гэта ўжо трэцяе затрыманьне ў Горадні за чатыры дні і другое — у Сяржука. Яны прыехалі зь Менску, каб удзельнічаць у кампаніі па абароне гістарычнай забудовы.
XS
SM
MD
LG