Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне затрымалі беларусаў з сацыяльнага руху “Разам!”


Радыё Свабода У нямецкім горадзе Швэрын падчас антыфашыстоўскай акцыі затрымалі сямёх беларусаў — актывістаў аргкамітэту сацыяльнага руху “Разам!”.

Пра гэта паведаміў гомельскі актывіст руху “Разам!” Юрась Глушакоў, які сёньня вярнуўся зь Нямеччыны:

“Мы пратэставалі супраць таго, што ў краінах Эўропы, Расеі й нават Беларусі актывізуюцца прафашыстоўскія сілы”.

У паліцэйскай інспэкцыі Швэрына беларускіх грамадзянаў разам зь іншымі ўдзельнікамі акцыі трымалі каля чатырох гадзінаў, а пасьля адпусьцілі. Ніякіх парушэньняў грамадзкага парадку ў дзеяньнях пратэстантаў паліцыя ня ўгледзела.

Пяцёра беларускіх грамадзянаў застаюцца да гэтага часу ў Нямеччыне. Яны зьбіраюцца працягваць антыфашыстоўскія акцыі да пачатку саміту Вялікай васьмёркі, якая мае адбыцца ў Памэраніі — на поўначы Нямеччыны.
XS
SM
MD
LG