Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Шэндэровіч: «Беларуская рэчаіснасьць можа даць матэрыял для наймагутнага кіно…»


Радыё Свабода У чацьвер 7-га чэрвеня на пытаньні слухачоў і наведнікаў нашага сайту адказаў расейскі сатырык і грамадзкі дзеяч Віктар Шэндэровіч. Прачытаць Інтэрнэт-форум можна тут --> http://svaboda.org/forum/Forum.aspx/

Віктар Шэндэровіч нарадзіўся 15 жніўня 1958 году. Скончыў Маскоўскі інстытут культуры (1980). Выкладаў сцэнічны рух у маскоўскім дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва. Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў. Член Саюза пісьменьнікаў Расеі. У 1995 годзе стварыў праграму “Лялькі” на расейскім тэлеканале НТВ. З 1997 году – мастацкі кіраўнік і аўтар праграмы «Итого». Аўтар перадачы «Усе свабодныя» на расейскай службе Радыё Свабода.

З прычыны недахопу часу Віктар Шэндэровіч папярэдзіў, што ня здолее адказаць на ўсе пытаньні і папрасіў рэдакцыю Свабоды адабраць сем найбольш цікавых. Мы просім прабачэньня ў тых, чые пытаньні не патрапілі да ўдзельніка інтэрнэт-канфэрэнцыі.
XS
SM
MD
LG