Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш прапануе Расеі супрацоўніцтва ў супрацьракетнай абароне


Радыё Свабода Сёньня прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, які знаходзіцца з візытам у Празе, сустрэўся са сваім чэскім калегам Вацлавам Клаўсам. Падчас размовы ён закрануў тэму амэрыканскай супрацьракетнай ініцыятывы – разьмяшчэньня элемэнтаў гэтай сыстэмы ў Чэхіі і Польшчы.

Прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў, што цяпер чэхам ня трэба рабіць выбар паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй.

Буш: “Халодная вайна скончылася. Чэскі народ ня мусіць выбіраць паміж сяброўствам са Злучанымі Штатамі і сяброўствам з Расеяй. Вы можаце сябраваць і з тымі і з тымі. Мы ня верым у тое, што сьвет – гэта гульня з нулявой сумай. Мы ня лічым, што трэба вымушаць выбіраць”.

Амэрыканскі лідэр паўтарыў, што супрацьракетная сыстэма не скіраваная супраць Расеі.

Буш: “Адзіная мэта супрацьракетнай сыстэмы – гэта абараніць свабодны сьвет ад магчымага ядзернага ўдару з боку краіны-ізгоя. Гэта сапраўдная пагроза сьвету. Я сказаў прэзыдэнту Пуціну, што Расея не зьяўляецца нашым ворагам. Вораг свабоднага сьвету – гэта экстрэмісты і рэжымы-ізгоі, якія могуць паспрабаваць шантажаваць свабодны сьвет, каб прасунуць свае ідэалягічныя мэты”.

Заўтра ў Нямеччыне пачынаецца саміт краінаў “Вялікай васьмёркі”. Акрамя таго, Джордж Буш запрасіў расейскага прэзыдэнта наведаць Злучаныя Штаты, каб у размове сам на сам паспрабаваць вырашыць праблемы, якія назапасіліся ў адносінах паміж дзьвюма краінамі.

Буш: “Я зь нецярпеньнем чакаю сустрэчы з прэзыдэнтам Пуціным ня толькі на саміце “Васьмёркі”, але і ў ЗША, куды я яго запрасіў. І я скажу яму: “Уладзімер (я назваю яго па імені), Вам ня трэба баяцца нашай сыстэмы супрацьракетнай абароны. Чаму б Вам не супрацоўнічаць з намі ў стварэньні гэтай сыстэмы?”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG