Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каспараў: Падзеньне Пуціна дапаможа беларусам, падзеньне Лукашэнкі – нам


Радыё Свабода У Празе падчас канфэрэнцыі “Дэмакратыя і бясьпека” адбылася сустрэча аднаго з лідэраў беларускай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча з кіраўніком руху “Іншая Расея” Гары Каспаравым. Пасьля сустрэчы Каспараў адказаў на пытаньне карэспандэнта нашага радыё: ці абмяркоўваліся падчас размовы супольныя дзеяньні расейскай і беларускай апазыцыі?

Каспараў: “Яны маюць свае праблемы, падобныя на нашыя. Як сумна жартуюць многія расейцы, “наш цягнік хутка набліжаецца да станцыі Менск”. Сапраўды, падзяліцца нэгатыўным досьведам карысна, але ў той жа час мы разумеем, што змагаемся з рознымі рэжымамі. Аднак я мяркую, што падзеньне пуцінскага рэжыму дапаможа ім, гэтак жа, як падзеньне рэжыму Лукашэнкі дапаможа нам”.
XS
SM
MD
LG