Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Чаму не прыцягнулі да адказнасьці тых, хто без падставаў адмаўляе ў рэгістрацыі “Маладога Фронту”?"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 5 чэрвеня, аўторак. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Ільля Копыл, Менск: “На мінулым тыдні на хвалях “Свабоды” прагучала шмат выказваньняў слухачоў, якія задаволены тым, што маладафронтаўцаў не пасадзілі за краты, а ўсяго толькі аштрафавалі.

Шмат хто кажа, што прысуд вельмі мяккі, што рэжым дэмакратызуецца, і яго называць “дыктатарскім” несправядліва.

Я таксама задаволены, што маладафронтаўцаў не пазбавілі волі. Але я абураюся тым, чаму іх увогуле пасадзілі на лаву падсудных. За што іх пакаралі штрафам?

Чаму не прыцягнулі да адказнасьці тых, хто без падставаў адмаўляе ў рэгістрацыі “Маладога Фронту”? Чаму не прыцягнулі да адказнасьці тых супрацоўнікаў спэцслужбаў, якія ўрываюцца ў школы і на вачах вучняў і настаўнікаў арыштоўваюць школьнікаў? Хутка мы дачакаемся, што спэцслужбы будуць рабіць зачысткі ў дзіцячых садках. Няўжо ўсё гэта можна назваць дэмакратызацыяй рэжыму?”.

Аляксандр Яцкевіч, Віцебск: “Ведаеце, я вельмі доўга думаў пра гэты вось Кангрэс. І на мой погляд, ганьба. Ганьба гістарычная. Гэта, мне здаецца, сказаў Зянон Станіслававіч. Замест таго, каб сабраць пальцы ў кулак, іх растапырылі. Тым самым узаконілі таго, хто трымае рэальную ўладу ў руках. Гэта мне так здаецца. Дай Бог, каб я памыліўся. Дзялілі футра незабітага мядзьведзя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG