Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смаргонь: будуць судзіць актывіста Ў.Шульжыцкага


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Міліцыянты затрымалі Ўладзімера Шульжыцкага за тое, што ён раскідваў у паштовыя скрынкі самаробную рэкляму Радыё Свабода. Але пратакол склалі нібы за тое, што нецэнзурна лаяўся.

Учора ў судзе ня мог прысутнічаць адвакат Шульжыцкага Ігар Жукоўскі, а таксама не зьявіліся сьведкі з боку міліцыі.

Судзьдзя Аляксандар Квяткевіч перанес разгляд справы на сёньня. Чакаецца, што паседжаньне пачнецца а 16 гадзіне.

• Смаргонь: судзіць за рэкляму Радыё Свабода будуць заўтра
XS
SM
MD
LG