Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацак: асьвячэньне ракі Эўфрасіньні Полацкай


Радыё Свабода У Полацку пачаліся ўрачыстасьці з нагоды асьвячэньня адноўленай ракі Эўфрасіньні Полацкай.

У Сафійскім саборы адбылося ўрачыстае набажэнства, якое спраўляў Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Аб 11 гадзіне пачаўся хросны ход ад Сафійскага сабору да Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыру, дзе й знаходзяцца мошчы Эўфрасіньні Полацкай.

У манастыр патрапілі ня ўсе вернікі: прайшла толькі галава калёны хроснага ходу. Астатніх спынілі каля брамаў. На падыходзе да манастыру з абодвух бакоў вуліцы стаялі парапэты, нікога не выпускалі. Узьнікла лёгкая штурханіна.

Сёньня ў Полацак прыедзе таксама кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Падчас урачыстасьцяў яму будзе ўручаная найвышэйшая ўзнагарода Расейскай праваслаўнай царквы – ордэн сьвятога вялікага раўнаапостальнага князя Ўладзімера першай ступені. Узнагароду ўручыць Мітрапаліт Філарэт.

Нагадаем, раней Расейская праваслаўная царква ўзнагародзіла Дзьмітрыя Паўлічэнку ордэнам сьвятога раўнаапостальнага князя Ўладзімера трэцяй ступені.

• В. Завадзкая пра ўзнагароджаньне Паўлічэнкі праваслаўным ордэнам: “Мне плюнулі ў душу”, 11.08.2004 • Пургурыдэс напісаў ліст Філарэту, 10.09.2004
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG