Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус на кватэры маладафронтаўца Івана Шылы


Радыё Свабода Супрацоўнікі КДБ і міліцыі праводзяць ператрус на кватэры лідэра салігорскіх маладафронтаўцаў Івана Шылы.

Іван Шыла зьяўляецца фігурантам у крымінальнай справе, распачатай КДБ супраць Маладога фронту за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Паводле прэс-службы Маладога фронту, супрацоўнікі КДБ прыехалі да Івана каля дзявятай гадзіны раніцы і прад''явілі пастанову на ператрус.

Яны канфіскавалі прыватны кампутар Івана, бел-чырвона-белыя сьцягі і падпісаныя лісты за зьмену закону аб свабодзе сумленьня.

Гэта ўжо другі цягам месяца ператрус у маладафронтаўца.
XS
SM
MD
LG