Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Быкавым: “Чалавецтву патрэбны пастаянна дзеючы суд справядлівасьці...”


Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам “Свабоды”. Ягоныя творы, інтэрвью, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыё архіве. Увесь чэрвень, месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка, штодня на хвалях “Свабоды” гучыць Быкаў.

Васіль Быкаў: “Як ні парадаксальна, фашызм для нямецкага народу – ужо гісторыя. Немцы ўсё зразумелі правільна і даўно і прылюдна пакаяліся ў злачынствах ранейшых пакаленьняў. Але мы ня чулі пакаяньня зь іншага боку за ня меншыя злачынствы, учыненыя супраць эўрапейскіх народаў, у тым ліку і беларускага. У першыя гады пасьля вайны можна было пачуць меркаваньне аб тым, каб Нюрнбэрскаму трыбуналу надаць статус пастаянна дзеючага. Патрэба ў тым была відавочная, і, мабыць, відавочнай застнаецца доўга. Злачынствы супраць народаў і чалавецтва доўжацца з таго ці іншага боку, а бараніць бязьвінныя ахвяры чалавецтва ня надта сьпяшаецца. Чалавецтву дужа патрэбны пастаянна дзеючы суд справядлівасьці, правобразам якога зьяўляецца даўні міжнародны трыбунал у нямецкім горадзе Нюрнбэргу”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры -- карокая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю - тэматычныя аўдыё-анталёгіі.
XS
SM
MD
LG