Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Аўторак на Свабодзе</B>


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў,галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У аўторак на Свабодзе – ...

РАНІЦА

* Пачынаецца акцыя “Руху за свабоду” “Беларусь, якую не паказваюць па БТ”. З гэтай нагоды – агляд таго, чым займаюцца асноўныя палітычныя сілы

* 5 чэрвеня – Дзень аховы навакольнага асяродзьдзя

* Апытаньне: якія праблемы аховы навакольнага асяродзьдзя хвалююць асабіста вас?

* Госьць у жывым эфіры – мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч

* Пра імпрэзу, якая мае адбыцца на руінах віцебскага праваслаўнага сабору

* Ранішні рэпартаж з Ракава

ВЕЧАР

18.30 * Падарожжа Свабоды – Два гады таму беларускія географы зрабілі вялікае навуковае адкрыцьцё - яны вынайшлі, што цэнтар Эўропы знаходзіцца ў ваколіцах возера Шо. Ці паўплывала гэта хоць неяк нажыцьцё жыхароў вёскі Шо? Ці адчулі яны сябе цэнтральнаэўрапейцамі? Пра сваё падарожжа ў вёску Шо Глыбоцкага раёну расказвае Зьміцер Бартосік.

18.45 * Беларускае замежжа – У канцы траўня на кангрэсе Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА) быў абраны новы старшыня – Вячка Станкевіч, вядомы дзеяч беларускай эміграцыі, колішні дырэктар беларускай службы радыё Свабода. Што зьменіцца ў грамадзкім жыцьці амэрыканскіх беларусаў? Якую дапамогу могуць атрымаць беларусы, якія прыехалі ў ЗША нядаўна? Гэтыя тэмы ў новай перадачы Беларускае замежжа абмяркоўваюць прадстаўнікі розных моладзевых суполак ЗША і сам новаабраны старшыня БАЗА Вячка Станкевіч.

19.30 * Паштовая скрынка-111 - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

19.45 * Вольная студыя – Па вайне, пры канцы 40-х гадоў на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне дзейнічала антысавецкая моладзевая арганізацыя, пра кіраўніка якой Расьціслава Лапіцкага гісторык Міхась Чарняўскі выдаў кнігу ў сэрыі “Нашы славутыя землякі”. Міхась Чарняўскі – госьць “Вольнай студыі”

20.30 * Падарожжа Свабоды – Зьміцер Бартосік расказвае пра вёску Шо Глыбоцкага раёну

20.45 * Беларускае замежжа – Гутарка з новаабраным старшынём БАЗА Вячкам Станкевічам

21.30 * Паштовая скрынка-111 - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

21.45 * Вольная студыя - Госьць “Вольнай студыі” – гісторык Міхась Чарняўскі.

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар

23.00 * Падарожжа Свабоды – Зьміцер Бартосік расказвае пра вёску Шо Глыбоцкага раёну

23.15 * Беларускае замежжа – Гутарка з новаабраным старшынём БАЗА Вячкам Станкевічам

23.30 * Паштовая скрынка-111 - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

23.45 * Вольная студыя - Госьць “Вольнай студыі” – гісторык Міхась Чарняўскі.
XS
SM
MD
LG