Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды": сябра АГП з Гомелю Васіль Палякоў


Радыё Свабода Васіль Палякоў удзельнічаў у перадачы "Ў што я веру". Ён кіраўнік гомельскай абласной арганізацыі Аб''яднанай грамадзянскай партыі. Сярод іншага Васіль Палякоў пракамэнтуе апытаньне "Чаму Беларусь называюць дыктатарскай краінай?"

Паводле дасьледаваньняў, найбольш сваёй працай задаволеныя сьвятары, пажарнікі, настаўнікі, мэдычныя работнікі. Якія прафэсіі найбольш запатрабаваныя ў Беларусі? Людзі гавораць, кім бы хацелі працаваць.

Сёньня ў Прагу прылятае Джордж Буш. Мясцовыя мэдыі шмат гавораць пра ўнікальную канструкцыю і магчымасьці самалёта, які перавозіць амэрыканскага лідэра па сьвеце. Чым самалёты прэзыдэнтаў адрозьніваюцца ад звычайных самалётаў.

Таксама вы пачуеце "АБЛОГу беларускага Інтэрнэту", у "Гукапісе" Аляксандра Памідорава – Міхал Клеаафас Агінскі. У анталёгіі "Начной чытанкі" – вершы Лізаветы-Дамінікі Панамаровай

Пасьля 23-й – як адрэагуе Захад на вызваленьні палітвязьняў у Беларусі. І перадача "Дом Літаратара". Сярод тэмаў – лёс паэта Міколы Купрэева.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG