Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Беларусь, якую не паказвае БТ”


Радыё Свабода Ініцыятары стварэньня руху "За Свабоду" абвясьцілі пра пачатак конкурсу мікравідэафільмаў "Беларусь, якую не паказвае БТ". Пра гэта паведаміла прэсавы сакратар руху Юлія Коцкая.

Паводле яе, ідэя конкурсу ўзьнікла ў аднаго з актывістаў руху, які яшчэ толькі ствараецца. "Плюсы гэтага конкурсу ў тым, што, па-першае, самі ўдзельнікі акцыі могуць даносіць да грамадзтва альтэрнатыўную інфармацыю пра жыцьцё Беларусі. Па-другое, гэта будзе самая розная інфармацыя, таму што ў конкурсе змогуць паўдзельнічаць усе: члены партый і беспартыйныя, вернікі і няверуючыя, прафсаюзныя актывісты, студэнты, школьнікі – кожны, хто мае магчымасьць зьняць ролік", – сказала спадарыня Коцкая.

Умовы ўдзелу ў конкурсе, паводле яе, простыя. "Трэба зьняць, пажадана відэакамэрай, ролік аб жыцьці Беларусі працягласьцю ня больш за 10 хвілінаў і памерам ня больш за 100 мэгабайтаў, загрузіць яго ў Інтэрнет на відэасэрвіс YouTube.com, а пасьля гэтага даслаць спасылку на сваю работу на сайт Аляксандра Мілінкевіча да 20 ліпеня. А ў нас будзе створана кампэтэнтнае журы, якое і абярэ пераможцаў" , – сказала прэсавы сакратар руху “За Свабоду”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG