Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуды ўдзельнікам акцыі пратэсту: 3-5 сутак


Радыё Свабода У судзе Цэнтральнага раёну Менску праходзяць суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць скасаваньня льготаў - Паўлам Чумаковым, Вадзімам Баравіком, Аляксандрам Баразенкам, Паўлам Вільтоўскім і Паўлам Маркевічам.

Паўла Вінаградава асудзілі на пяць сутак. Паўла Маркевіча, Аляксандра Баразенку, Паўла Чумакова і Вадзіма Баравіка - на трое сутак, сёньня пасьля 20.00 яны ўжо выйдуць на волю. Павал Вільтоўскі яшчэ чакае прысуду.

1 чэрвеня спэцназ міліцыі жорстка разагнаў шэсьце-пэрформанс студэнтаў супраць скасаваньня льготаў.

У акцыі, што адбылася ў цэнтры Менску, удзельнічала блізу сотні чалавек. Яны трымалі на руках труну з надпісам "Ільготы". У чорнай рамцы студэнты несьлі таксама вялікі квіток для праезду ў грамадзкім транспарце. Такім чынам маладыя людзі пратэставалі супраць скасаваньня льготаў.

Міліцыя затрымала шасьцярых удзельнікаў акцыі. Пазьней студэнтаў завезьлі ў турму на Акрэсьціна.

• Магілёўскія донары заклікалі да ўсебеларускага страйку 1.06.2007

• У народу льготы адабралі, дэпутатам — пакінулі 24.05.2007

• Льготы будуць скарочаныя на траціну 17.05.2007

• Онлайн-рэпартаж з акцыі пратэсту супраць скасаваньня льготаў 10.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG