Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікаў акцыі "Абаронім Горадню разам" затрымалі да яе пачатку


Сяргей Астраўцоў, Горадня Маладыя людзі зьбіраліся пратэставаць супраць разбурэньня старых будынкаў у цэнтры Горадні. Іх адвезьлі ў пастарунак, праверылі дакумэнты і адпусьцілі.

Яны сабраліся ля камяніцы на вуліцы Горкага. Гэта флігель канца ХVІІІ стагодзьдзя, які працягваюць разбураць. Удзельнікі акцыі пачалі фатаграфаваць рабочых.

Адзін маладзён раздаваў мінакам “Гарадзенскую Свабоду”.

Неўзабаве пад’ехала міліцэйская машына. Восем чалавек даставілі ў пастарунак Ленінскага РАУС Горадні.

Прыехалі міліцыянты Прыехалі міліцыянты

Палац канца ХVІІІ стагодзьдзя, адзін з двух флігеляў якога разбураюць

Палац канца ХVІІІ стагодзьдзя, адзін з двух флігеляў якога разбураюць

Улётка, прысьвечаная сёньняшняй акцыі Улётка, прысьвечаная сёньняшняй акцыі

• Зварот супраць разбурэньня старой Горадні падпісалі 789 чалавек 29.05.2007 • Горадня: як спыніць разбурэньні ў гістарычнай забудове? 27.05.2007 • У Горадні разбураць камяніцу ХІХ стагодзьдзя 2525.05.2007
XS
SM
MD
LG