Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Жабракі й калекі ішлі ў беларускія вёскі таму, што там было ўсё”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 4 чэрвеня ў розныя гады мінулага.

Пад загалоўкам “Што замінае зьніжэньню коштаў” “Звезда” ў 1927 годзе паведамляе з пленуму РВК Халапеніцкага раёну Барысаўскай акругі: “Прамоўцы скардзіліся на дрэнную якасьць тавару: дзіравыя чыгунныя гаршкі, пшано зь пяском, мануфактуру зь дзіркамі. Казалі таксама, што Барысаўскае аддзяленьне Белкаапсаюзу ўжо два гады не адпускае каапэратыву такога патрэбнага тавару, як мыла. А, скажам, селядцы адпускаюцца ў вельмі абмежаванай колькасьці. І гэта ў той час, як прыватныя гандляры, што канкуруюць з каапэратывамі, маюць цалкам дастаткова тавару”.

“Горача адгукнулася моладзь Гродненшчыны на заклік крывіцкіх комсамольцаў, якія выказалі жаданне працаваць на будаўніцтве Мінскага трактарнага завода... — піша тая ж “Звязда” ў 1947 годзе. — На сходзе моладзі вёскі Дацішкі, Радуньскага раёна, комсамолец Міхаіл Мамойцен сказаў: “Я горача адабраю заклік крывіцкіх комсамольцаў і першы еду працаваць на ўдарную будоўлю. Заклікаю да гэтага ўсю моладзь нашай вёскі”. З Гродненскай вобласці на будаўніцтва трактарнага ўжо выехала 16 комсамольцаў”.

“Бацькаўшчына” на гэтым тыдні 1957 году адзначае: “Мы не пярэчым, што ў шмат якіх беларускіх сялянаў не ставала хлеба да новага ўраджаю, аднак усе беларускія сяляне, што памятаюць старыя часы, могуць прысягнуць перад сьвятым крыжам, што яны жылі ў сто разоў лепш, як жывуць цяпер савецкія калгасьнікі. Жабракі й калекі ішлі ў беларускія вёскі таму, што там было ўсё: і хлеб, і да хлеба; старая беларуская вёска й давала жабракам і калекам, і карміла жабракоў і калекаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG