Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У затрыманых у Горадні маладзёнаў ўзялі тлумачэньні


Сяргей Астраўцоў, Горадня Затрыманых учора ўвечары ў Горадні на Старым мосьце ўдзельнікаў акцыі ў абарону гістарычнай забудовы караць ня сталі.

Сярод іх былі жыхары Менску і Салігорску, якія адмыслова прыехалі ў Горадню. Адзін зь іх — Зьміцер Лісеенка пры сустрэчы паведаміў нашаму карэспандэнту, што маладзёнаў пратрымалі ў пастарунку тры гадзіны і выпусьцілі ў 23.30. У іх узялі тлумачэньні наконт іхняй акцыі, яны зазначылі, што маюць за мэту абараняць помнікі архітэктуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG