Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апытаньне ў Горадні: чаму маладафронтаўцы засталіся на волі?


Сяргей Астраўцоў, Горадня Пасьля суду маладафронтаўцы засталіся на волі, таксама спынена некалькі крымінальных справаў супраць актывістаў апазыцыі. Чаму? На гэтае пытаньне адказвалі гарадзенцы.

Слухаць:



Спадар: “Цяжка адказаць на гэтае пытаньне, трэба ведаць падрабязна ўсю гэтую кухню. Можа, справа ў эканоміцы? Мякка кажучы, ня вельмі добрая эканамічная сытуацыя ў краіне, і ўлада спадзяецца, што нейкія зрухі з боку Захаду могуць быць, і ўлада мае нейкія спадзяваньні. Гэтыя хістаньні ня першыя і не апошнія”.

Спадар: “Дзеяньні Захаду нейкі эфэкт маюць, і далейшае закручваньне шрубак папросту небясьпечна, напэўна. Ва ўсякім разе, гэта момант палітычны, і я так думаю, што цалкам верагодна і вяртаньне да больш жорсткіх мэтадаў”.

Спадар: “Па-першае, пра гэта трэба спытаць у самой улады. Каб я быў судзьдзём, я б вам і сказаў, чаму я мягка ці цьвёрда… А па-другое, незарэгістраваная арганізацыя – гэта тое ж самае, што незарэгістраваны шлюб. І, можа быць, у зьвязку з гэтым яны нейкім чынам вырашылі: хай яны ідуць і памятаюць пра нашую дабрыню…”

Малады спадар: “Захаду баяцца ўладзе абсалютна няма чаго. Тым больш, наколькі я чуў, амэрыканцы ў два разы ўрэзалі фінансаваньне ўсёй апазыцыі ва Ўкраіне і ў нас, так што, хутчэй за ўсё, гэта жэст добрай волі”.

Ягоны сябра: “Улады хочуць збліжэньня з Захадам, хутчэй за ўсё. Маё меркаваньне: яны хочуць хоць у чымсьці рэабілітавацца”.

Малады спадар: “Гэта папросту такі пэрыяд, хвілёвы, як адліга, вельмі кароткі, зусім незразумелы. Усё гэта для “галачкі”, для замежных СМІ, каб у 150-ы раз сказаць аб тым, “якая мы дэмакратычная, якая мы незалежная, якая мы сувэрэнная краіна”. А насамрэч гэта ўсё хлусьня, падман, ашуканства”.

Спадар: “Магчыма, Беларусь усё-ткі імкнецца ў Эўропу, а Эўропа патрабуе, каб памякчэлі законы і больш лібэральна ўлады ставіліся, напрыклад, і да палітзьняволеных”.

Спадар: “Цяжка адказаць, напраўду. Нічога ж не мяняецца, як была дыктатура, так яна й засталася”.

Малады спадар: “Я думаю, што ўсё ж-такі ўлады крыху баяцца так ці іначай. Прынамсі сёньня і грамадзкая актыўнасьць вельмі вялікая, і Эўропа ў пэўным сэнсе націскае. І таму проста ўлада хутчэй за ўсё не наважваецца на радыкальныя крокі, на моцныя рэпрэсіі”.

XS
SM
MD
LG