Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Бабруйску апаганеныя гарадзкія могілкі


Радыё Свабода Па факце вандалізму затрыманыя трое маладых людзей. Адзін зь іх – непаўналетні.

Як выявіла міліцыя, падазраваныя пашкодзілі некалькі дзясяткаў помнікаў ды пагнулі мэталёвыя крыжы. Матывы такіх дзеяньняў з боку маладых людзей пакуль застаюцца невядомымі.

Як паведаміў “Свабодзе” грамадзкі актывіст Алесь Чыгір, Менскія могілкі – найвялікшыя ў Бабруйску. Іх ніхто не ахоўвае. Апаганьваюць гэтыя могілкі не ўпершыню.

“Звычайна мясцовая ўлада не дае ходу такім справам. Найчасьцей, аднаўленьнем пашкоджаных помнікаў займаюцца сваякі памерлых. Пытаньняў пра кампэнсацыю выдаткаў не ўздымаецца, бо няма да каго выстаўляць прэтэнзіяў”, – зазначае Алесь Чыгір.

Акт вандалізму на могілках, Бабруйск
XS
SM
MD
LG