Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: затрыманыя падчас пікету актывісты — на волі


Радыё Свабода Моладзевыя актывісты Аляксандар Анісімаў ды Аляксандар Шарабурка прабылі ў пастарунку Ленінскай управы ўнутраных спраў блізу двух гадзінаў. На актывістаў завялі адміністрацыйную справу па факце выкарыстаньня незарэгістраванай сымболікі.

Паводле Аляксандра Анісімава, матэрыялы адміністрацыйнай справы перададуць у адміністрацыйную камісію.

Аляксандра Анісімава ды Аляксандра Шарабурку затрымалі на пікеце супраць адмены ільготаў за спробу разгорнуць бел-чырвона-белы сьцяг.

Пакуль праходзіў пікет актывісты знаходзіліся пад пільным наглядам міліцыянтаў. Па сканчэньні пікету іх даставілі ў пастарунак.
XS
SM
MD
LG