Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастакі — Рыгору Барадуліну


Галіна Абакунчык У сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча, аб''яднаньня мастакоў “Віцебская акварэль”, суполкі “Пагоня і культурніцкай камісіі партыі БНФ. Імпрэза сталася вынікам мастацкага пленэру, якія адбыўся мінулым летам на радзіме народнага паэта — Вушаччыне.

“Я вельмі рады вітаць дзядзьку Рыгора ў сядзібе БНФ” (Аплядысмэнты).

Гэтак распачаў імпрэзу старшыня партыі Вінцук Вячорка. Адна зь першых слова ўзяла кіраўніца цэнтру імя Язэпа Драздовіча, арганізатарка пленэру, прысьвечанага Рыгору Барадуліну Ада Райчонак:

“Пленэры мы звычайна прысьвячалі людзям, якіх з намі няма. І вось мастакі вырашылі, што трэба шанаваць людзей пры жыцьці. У нас ёсьць родны наш чалавек, наш родны Рыгорка. Мы яго вельмі любім. Вось мы і вырашылі яго ўшанаваць і ў мінулым годзе правялі пленэр. І ведаеце, гэта быў самы ўдалы пленэр”.

Удзел у адкрыцьці выставы прынялі сьпевакі і музыкі. Сярод іншых слова браў адзін з удзельнікаў пленэру і выставы мастак Аляксей Марачкін:

“Мы ўжо “пленэрымся” мо 13 год. І, канечне, самыя блізкія мясьціны для нашага сэрца і нашай душы гэта Бычкі, дзе нарадзіўся Васіль Быкаў. І побач - Вушаччына - казачная мясьціна, азёры. Дай яму Бог здароўя, нашаму Рыгорку. Давайце павітаем яго яшчэ раз”.

Усяго на выставе разьмешчана каля 40 работ мастакоў з усёй Беларусі. Гэта І графіка, і жывапіс, і габэлен. Тут партрэты Рыгора Барадуліна, ягоная родная хата і краявіды малой радзімы.

Вось што сказаў падчас свайго выступу дзядзька Рыгор:

“Сюды прыйшоў і мне тут добра, мне нічога не баліць: я ізноў у беларускай Беларусі. На пленэры пісаліся вершы: Ізноў я на гады багаты, Пра шляхту думаю радзей, І камары ля роднай заты, Кусаюць неяк сададзей Дзякуй, хто спрычыніўся, мне прыемна бачыць маладыя вочы - нашую надзею. Дзякуй вам за памяць. Пастараюся жыць. Жыве Беларусь".

На завяршэньне сьпявалі беларускія музыкі. А удзельнікі на ўспамін пра адкрыцьцё забіралі прэзэнтаваны буклет пад назваю Мастакі Рыгору Барадуліну “Каб рунела душа”.

Рыгор Барадулін – ганаровы госьць

Аляксей Марачкін і Ада Райчонак прышлі павіншаваць паэта

Рыгор Барадулін выступае на выставе
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG