Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палітыкі пачалі падрыхтоўку да Эўрапейскага маршу


Радыё Свабода Прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі плянуюць у кастрычніку гэтага года правесьці ў Менску Эўрапейскі марш.

"Малады Фронт” падтрымлівае правядзеньне ўвосень гэтага году Эўрапейскага маршу. Пра гэта заявіў лідэр “Маладога Фронту” Зьміцер Хведарук:

“Малады Фронт”, які прытрымліваецца эўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасьцяў, абавязкова выйдзе сёлета ўвосень на вуліцы нашай сталіцы. Мы правядзем сапраўдны Эўрапейскі марш. Яшчэ раз Беларусь скажа, што яна павінна быць у Эўропе. Мы мусім яшчэ раз паказаць здольнасьць і гатоўнасьць увайсьці ў склад аб’яднанай дэмакратычнай Эўропы”.

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка заявіў:

“У кастрычніцкім "Эўрапейскім Маршы за свабоду" мы запатрабуем ад уладаў падтрымаць прапановы Эўрапейскага зьвязу, каб уратаваць краіну ад непазьбежнага крызысу.

Беларусь павінна неадкладна адказаць на зычлівыя прапановы Эўрапейскага зьвязу: выканаць 12 патрабаваньняў дэмакратызацыі і атрымаць доступ да эўрапейскіх праграмаў, прэфэрэнцыяў, інвэстыцыяў, крэдытаў, тэхналёгіяў.

"Эўрапейскі марш за Свабоду" з’яднае адказныя дэмакратычныя сілы ў дзеяньні, а ня ў слоўных гульнях".
XS
SM
MD
LG