Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў:затрыманы моладзевыя актывісты


Радыё Свабода Сёньня ў Магілёве адбыўся санкцыянаваны пікет супраць адмены ільготаў. У ім узялі ўдзел сябры ПКБ, АГП, аргкамітэту партыі працы і партыі “Надзея”.

У пікеце ўзяў удзел Аляксандар Бухвостаў.

Пікетоўцы пратэставалі супраць адмены ільготаў чарнобыльцам, вэтэранам вайны і працы, студэнтам і школьнікам.

Падчас пікету былі затрыманы два моладзевыя актывісты Аляксандар Анісімаў і Аляксандар Шарабурка, якія спрабавалі разгарнуць бел-чырвона-белы сьцяг.

XS
SM
MD
LG