Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Субота на Свабодзе</B>


Радыё Свабода Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У суботу на Свабодзе – ...

18.30 * Гаворыць Васіль Быкаў – Выбраныя запісы з аўдыёархіву Свабоды. Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях нашага радыё гучыць Быкаў. Гэтым разам Васіль Быкаў распавядае пра адметныя падзеі свайго жыцьця

18.45 * Паштовая скрынка-111 – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

19.30 * Дом літаратара – 25 траўня Міколу Купрэеву, аднаму з самых трагічных беларускіх паэтаў ХХ стагодзьдзя, споўнілася б 70 гадоў. Пра складаны лёс паэта і яго месца ў сучаснай беларускай літаратуры гутараць літаратуразнаўца Анатоль Сідарэвіч і наша карэспандэнтка Валянціна Аксак. – Днямі на паліцах кнігарняў зьявілася новая кніга пад назвай “Лесьвіца ў нябёсы з адной прыступкі”. Яе аўтар Андрусь Белавокі – малады таленавіты пісьменьнік і журналіст, які тры гады таму загінуў пад коламі аўтамабіля. Кнігу рэцэнзуе крытык Валянцін Акудовіч. – А госьцем рубрыкі “Аўтар і твор” будзе Сяргей Законьнікаў. Нядаўна выйшла яго новая паэтычная кніга “Гэта мы”, ініцыятарам выданьня якой яшчэ дзесяць гадоў таму выступіў Васіль Быкаў. У кнізе зьмешчаныя і лісты Васіля Быкава да аўтара. Вы пачуеце гутарку зь Сяргеем Законьнікавым і яго новыя вершы ў аўтарскім чытаньні.

20.30 * Гаворыць Быкаў – Васіль Быкаў распавядае пра адметныя падзеі свайго жыцьця 20.45 * Паштовая скрынка-111 – Агляд лістоў на Свабоду

21.30 * Дом літаратара – Мікола Купрэеў. Андрусь Белавокі. Сяргей Законьнікаў

22.30 * Гаворыць Быкаў – Васіль Быкаў распавядае пра адметныя падзеі свайго жыцьця 22.45 * Паштовая скрынка-111 – Агляд лістоў на Свабоду

23.00 * Суботняя калекцыя: Дайджэст тыдня – Выбраныя аўтарскія перадачы папярэдняга тыдня
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG