Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 1 мільярд 162,5 мільёна даляраў


Уладзімер Глод, Менск Менавіта столькі складае адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі Беларусі за першыя чатыры месяцы 2007 году.

Гэтую лічбу называе міністэрства статысткі і аналізу краіны. Толькі за красавік адмоўнае сальда павялічылася на 300 мільёнаў.

Сёлета сальда зьнешняга гандлю ўпершыню ўвайшло ў афіцыйны сьпіс асноўных паказчыкаў эканамічнага разьвіцьця Беларусі. Паводле патрабаваньня Аляксандра Лукашэнкі, яно сёлета мусіць стаць станоўчым і складаць 500-600 мільёнаў даляраў.

Летась паводле вынікаў году адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Белаурсі склала 1 мільярд 663 мільёны даляраў

Глядзіце таксама:

Нафтавыя страты адбіліся на фінансах Беларусі
XS
SM
MD
LG