Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: упершыню для пікету вызначаны былыя могілкі


Радыё Свабода Сёньня ў Берасьце ў 15 гадзінаў пачнецца пікет, прысьвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей, дазвол на які атрымалі мясцовыя арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Старшыня абласной філіі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі паведаміў Радыё Свабода, што месцам для пікету ўлады вызначылі стадыён «Лякаматыў», які пабудаваны на месцы былых габрэйскіх могілак.

«Раней усе санкцыянаваныя акцыі ў Берасьце праводзіліся на стадыёне «Будаўнік», – тлумачыць Ігар Маслоўскі, – але цяпер у гэтым «каменным меху» вядзецца рэканструкцыя і гарадзкая ўлада вызначыла для «незадаволеных» яшчэ больш “глухое” месца».

Між тым, заяўнікі акцыі спадзяюцца на ўдзел гараджанаў. «Сацыяльныя ільготы, якія скасоўвае ўлада, пагоршаць матэрыяльны стан як мінімум 30 тысяч сем''яў, якія гадуюць дзяцей», – кажа Людміла Дзенісенка, адказная за акцыю з боку гаркаму ПКБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG