Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Няма парадку ў агульным памяшканьні студэнтаў Белпэдтэхнікуму...”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Новая перадача сэрыі "Цытаты мінулага". Пра што пісалі беларускія газэты 1 чэрвеня ў розныя гады мінулага.

Дзень добры! Сустракаем каляндарнае лета вытрымкамі з публікацыяў у беларускай прэсе ў розныя гады мінулага.

“Няма парадку ў агульным памяшканьні студэнтаў Белпэдтэхнікуму, — хвалюецца ў 1927 годзе “Звезда”. — {Рыхтуюцца яны, каб несьці асьвету ў цёмныя куткі вёскі. А каб паглядзелі, што робіцца ў пакоях, дзе жыве гэтая “соль зямлі”...} Бруду там нарасло на цэлы корх. Уборкі ня робіцца амаль што па месяцах. На падлозе па калені сьмецьця. Пакоі не прасьвяжаюцца. Паветра такое цяжкае, што аж нос “зрывае”... Узаемаадносіны паміж студэнтамі таксама няважныя. Нярэдка, калі шчэняцца сварыцца альбо біцца, дык аж лбы трашчаць. І ходзяць потым з фанарамі пад вачыма цэлымі тыднямі”.

На старонках “ЛіМу” ў 1957 годзе кандыдат філялягічных навук М.Лобан піша пра новае ў беларускім правапісе: “Пасля зводу правіл неабходна ажыццявіць выданне вялікага арфаграфічнага слоўніка, які-б з’явіўся найбольш поўным даведнікам па арфаграфіі. Вельмі карысна і зусім неабходна выданне спецыяльных слоўнікаў геаграфічных назваў і ўласных імён. 1 студзеня 1958 года зменены правапіс увойдзе ў сілу. Ён бясспрэчна з’явіцца дзейсным сродкам павышэння арфаграфічнай культуры беларускага пісьма”.

“Вечерний Минск” у 1987 годзе тлумачыць: “У гарадзкім сацыялістычным спаборніцтве за павелічэньне вытворчасьці мяса, малака і гародніны ўдзельнічаюць усе калектывы прадпрыемстваў, арганізацыяў і ўстановаў Менску, якія маюць падсобныя сельскія гаспадаркі... Падчас падвядзеньня вынікаў і вызначэньня пераможцаў улічваюцца: сярэднесутачныя прывесы быдла на адкорм; надой малака на адну фуражную карову; ураджайнасьць гародніны закрытага і адкрытага грунту; сабекошт мяса, малака і гародніны”.
XS
SM
MD
LG