Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня ПАРЭ выказаў падтрымку беларускім дэмакратам


Радыё Свабода Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн выказаў падтрымку беларускім апазыцыйным сілаў у лісьце на імя лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. “Мая пазыцыя ў падтрымку дэмакратычных рэформаў заўжды ўключала падтрымку апазыцыйных сілаў як неабходнага элемэнту палітычнага плюралізму” – піша кіраўнік ПАРЭ.

Рэнэ ван дэр Ліндэн падкрэсьліў свой “даўні і вялізны інтарэс да сытуацыі ў Беларусі і палітычнаму разьвіцьцю гэтай краіны”. У лісьце старшыня ПАРЭ тлумачыць, чаму ён ня здолеў наведаць Кангрэс дэмакратычных сілаў. “На жаль, у мяне не было магчымасьці ўзяць удзел у Кангрэсе з-за абавязацельстваў, якія я быў ня здольны адмяніць”, -- піша Ван дэр Ліндэн.

Кіраўнік ПАРЭ наведваў Беларусь у студзені гэтага году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG