Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядаюць кватэры беларускіх студэнтаў


Алена Струвэ, Менск У нямецкім студэнцкім гарадку Хоэнгайме, непадалёк ад Штутгарту, адкрылася фотавыстава “Адчыненыя дзьверы – як жывем мы, як жывуць іншыя”.

Ініцыятары імпрэзы – сябры ўсходнеэўрапейскага цэнтру Хоэнгаймскага ўнівэрсытэту – захацелі пазнаёміць немцаў з жытлом сваіх студэнтаў з Расеі, Румыніі, Латвіі, Славаччыны, Швайцарыі і Беларусі. З гэтай мэтай разам зь сябрамі – студэнтамі з гэтых краін, яны накіраваліся да іх на радзіму, зрабілі фотаздымкі ў хатнім інтэр’еры, склалі подпісы-гісторыі да фота.

Беларус Вячаслаў жыве на ўскрайку Менску. Яго жытло прызнана адначасна і сьціплым, і экстравагантным. Экстравагантным наведнікі палічылі такое месца як прыбіральня. Яе сьцены абклееныя партрэтамі дыктатараў, якія зьбірае Слава. Усё нагадвае мінігалярэю, прычым выглядае яна даволі густоўна. Жыльлё Яніса з Латвіі прызнана самым рамантычным. Вакол адно мора, паколькі Яніс жыве на маяку. Швайцарка Карын у сябе дома на канапе любіць марыць пра альпінізм. Адна са сьценаў яе пакоя нагадвае сапраўдную скалу.

Як лічаць арганізатары мерапрыемства, чатыры сьцяны часам кажуць пра чалавека больш, чым ён сам. Наведнікі знаёмяцца ня толькі зь незвычайным для іх побытам, але і з унутраным сьветам герояў выставы. Як высьвятляецца, усе гэтыя студэнты мараць пра ўласны цёплы дом. У разуменьні прадстаўнікоў з постсавецкіх краін – гэта газавае ацяпленьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG