Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цытаты дня – 31 траўня


Радыё Свабода .



“Яшчэ раз падкрэсьлю, што беларускі бок ні з кім не вядзе ніякага гандлю. І не зьбіраецца яго весьці. Беларусь — прававая краіна. І ўсё тое, што адбываецца ў Беларусі, адбываецца выключна ў адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам нашай краіны”.



Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў – у адказ на пытаньне “Свабоды” ці ня бачыць ён за датэрміновым вызваленьнем палітвязьняў ды мінімальным прысудам актывістам “Маладога фронту” жаданьня афіцыйных беларускіх уладаў палепшыць дачыненьні з Захадам.



“Ён напісаў у лісьце, што яшчэ на тры месяцы працягнуты тэрмін. Напісаў, што для яго гэта стала нечаканасьцю. Яшчэ пра здароўе піша, што пагоршылася, што 21 траўня перажыў сардэчны прыступ. Піша, што ў шпіталі проста адпачывае, бо ў камэры на чатыры ложкі было шэсьць чалавек і ўсе палілі, акрамя яго. І дым таксама вельмі шкодзіў здароўю. Там ён задыхаўся. А цяпер піша, што можа выспацца і пагуляць у дворыку, падыхаць сьвежым паветрам”.



Супрацоўніца прэсавай службы Аб’яднанай грамадзянскай партыі Натальля Валакіда – пра ўмовы ўтрыманьня і стан здароўя Андрэя Клімава



“Я думаю, што з часам я буду належаць да гэтай беларускай прасторы… Калі літаратура будзе ўвогуле кагосьці цікавіць... Пасьля Чарнобылю, калі ты адчуваеш сябе біявідам, які можа проста так зьнікнуць, я думаю, што нацыянальны погляд мусіць быць больш гнуткім і шырокім. Нацыянальнасьць – гэта ня толькі тое, што ты гаворыш па-беларуску і лаеш Лукашэнку…”



Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч – у адказ на пытаньне “Свабоды” ці ня крыўдзіць яе тое, што многія айчынныя крытыкі ня лічаць яе беларускай пісьменьніцай
XS
SM
MD
LG