Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У. Пуцін: “Падыход да Беларусі – такі ж, як да Ўкраіны”


Радыё Свабода Прэзыдэнт Расеі Пуцін заявіў, што Расея будзе будаваць энэргетычныя адносіны з іншымі краінамі незалежна ад палітычных стасункаў.

Пра гэта расейскі лідэр заявіў на прэсавай канфэрэнцыі пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Грэцыі Карласам Папульясам.

Пуцін удакладніў, што мае на ўвазе ўсе краіны Закаўказьзя: Грузію, Азэрбайджан, Армэнію, а таксама заходніх суседзяў Расеі: Беларусь і Украіну, да якіх будзе “аднолькавы падыход”.

“Мы і ўнутры краіны паводле дамовы з Эўразьвязам пераходзім на роўныя ўмовы цэнаўтварэньня”, – падкрэсьліў прэзыдэнт Расеі.

Ён заўважыў, што нягледзячы на складаныя палітычныя адносіны з краінамі Балтыі, да апошняга году Расея прадавала ім энэрганосьбіты па цэнах, заніжаных на траціну.

Пуцін патлумачыў, што гэта адбывалася таму, што гэтыя краіны сумленна пагадзіліся паступова выйсьці на эўрапейскае цэнаўтварэньне.
XS
SM
MD
LG