Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: ільняны завод закрыюць


Радыё Свабода Гаспадарчы суд Берасьцейскай вобласьці пастанавіў ліквідаваць Пінскі льнозавод.

Як і большасьць іншых беларускіх вытворцаў ільну, завод у Пінску апошнія гады знаходзіўся ў складаным эканамічным становішчы. Прычыны — нізкая якасьць сыравіны, недахоп тэхнікі й ня выкарыстаныя вытворчыя магутнасьці.

Напрыканцы мінулага году запазычанасьць Пінскага льнозаводу, на якім працавала больш за сто чалавек, складала 2,5 мільярда рублёў.

Падчас разгляду справы ў гаспадарчым судзе пацьвердзілася, што прадпрыемства ня можа адказваць за свае фінансавыя абавязкі. Таму суд вырашыў ліквідаваць завод, а лёсам памяшканьняў, якія яму належалі, зоймуцца мясцовыя ўлады.
XS
SM
MD
LG