Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Гомелі: чаму спыняюць крымінальныя справы на апазыцынэраў?


Радыё Свабода Пасьля суду маладафронтаўцы засталіся на волі, таксама спынілі некалькі крымінальных справаў супраць актывістаў апазыцыі. Чаму? На гэтае пытаньне адказвалі жыхары Гомелю.

Спадар: “Шанец спрабуюць даць маладым! У іх жа мала жыцьцёвага досьведу”.

Спадарыня: “Прысуд маладафронтаўцам быў больш мяккім, чым мы чакалі. Гэта шмат у чым зьвязана з адменай прэфэрэнцыяў Беларусі, а таксама з рэакцыяй эўрапейскай супольнасьці на ўсё тое, што адбываецца ў нашай краіне”.

Спадар: “Ідзе сапраўдны гандаль, нават і людзьмі. Мы дамо меншыя тэрміны, меншае пакараньне, таму дайце нам грошы — гэтыя прэфэрэнцыі Захаду на 400 мільёнаў эўра”.

Спадар: “Я наагул ня ў курсе ўсяго гэтага”.

Спадар: “Па-першае, усю моладзь не пасадзяць. Па-другое, усё зроблена, каб папярэдзіць рэакцыю ў народзе. Каб не было незадавальненьняў, нейкіх палітычных акцыяў — мітынгаў, пратэстаў”.

Спадар: “На мой погляд, там таксама людзі, і на іх можна ўзьдзейнічаць”.

Спадар: “Калі сумленна сказаць, перш за ўсё трэба нешта зрабіць для народу. А яны не рабілі й ня будуць рабіць — маладафронтаўцы, бэнээфаўцы і ўсе іншыя”.

Спадар: “Можна дапусьціць, што на дадзеным этапе Лукашэнка ўсё ж такі спрабуе пачаць нейкі дыялёг з Захадам, паказаць, што ён можа дамаўляцца. Але ў мяне няма спадзеву на тое, што гэта можа быць надоўга і ўсур’ёз”.

Спадарыня: “Відаць, крыху баіца ўлада міжнароднай супольнасьці. Таму яна вымушаная будзе азірацца на рэакцыю міжнароднай супольнасьці й жорсткіх прысудаў не выносіць”.
XS
SM
MD
LG