Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разгляд справы Ўладзімера Шульжыцкага перанесьлі


Радыё Свабода Сакратарка Смаргонскага раённага суду патлумачыла, што сёньня пракурор ня змог прысутнічаць пры разглядзе справы Ўладзімера Шульжыцкага. Таму судовае паседжаньне адбудзецца 4 чэрвеня. Уладзімер распаўсюджваў у Смаргоні самаробную рэкляму Радыё Свабода. Міліцыянты затрымалі яго й склалі пратакол аб дробным хуліганстве — нецэнзурнай лаянцы.

Прысутнасьць пракурора пры разборы адміністрацыйнай справы — вялікая рэдкасьць, зазначае грамадзкі праваабаронца Алесь Дзергачоў. Ён зьвязвае такую ўвагу пракуратуры са сваёй скаргай.

З нагоды справы Ўладзімера Шульжыцкага Дзергачоў напісаў у раённую пракуратуру аб заганнай практыцы, калі міліцыянты выступаюць як сьведкі, але не прыцягваюць цывільных асобаў, якія таксама могуць даць сьведчаньні.

“Яны прыдумваюць і ня хочуць займацца сьведкамі, якія прысутнічалі. Ну, калі чалавек нецэнзурна лаецца, то ёсьць жа сьведкі, ён жа на кагосьці гэта гаворыць. А чаму яны ніколі ня возьмуць гэтага чалавека ў якасьці сьведкі, таго, хто пацярпеў, будзем гаварыць, ад хуліганства?” — кажа Дзергачоў.

У сваёй скарзе спадар Дзергачоў прасіў забясьпечыць прысутнасьць прадстаўніка пракуратуры на судзе над Уладзімерам Шульжыцкім.

З пракуратуры адказалі, што парушэньняў у міліцэйскім пратаколе ня выяўлена, але пракуратура спраўдзіць законнасьць рашэньня, што будзе прынятае адносна Шульжыцкага.

Грамадзкі праваабаронца зазначае: пра тое, ці будзе ў судзе пракурор, у адказе ані згадкі. Таму ён накіраваў учора ў раённы суд скаргу на пракуратуру.

• Прэзыдэнт РСЭ/РС Джэф Гедмін: Перасьлед слухача трывожыць і шакуе, 26.04.2007 • У. Шульжыцкі праехаў 40 км на ровары на “Чарнобыльскі шлях”, 27.04.2007 • Смаргонь: суд над актывістам перанесьлі на няпэўны час, 26.04.2007 • Смаргонь: 18-гадовага актывіста судзяць за распаўсюд рэклямы Радыё Свабода, 25.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG