Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: моладзевага актывіста не бяруць у турму


Радыё Свабода Другія суткі моладзевы актывіст Антон Усьцімчук ня можа аформіцца ў ізалятар часовага ўтрыманьня, каб адбыць адміністрацыйнае пакараньне.

У ізалятар яго могуць зьмясьціць толькі ў суправаджэньні ўчастковага. Якраз яго моладзевы актывіст і ня можа знайсьці. Учора ў міліцыянта быў выходны, сёньня яго няма на месцы.

Антона Ўсьцімчука суд Ленінскага раёну Магілёва яшчэ 25 сакавіка пакараў 7 суткамі адміністрацыйнага арышту — нібыта за дробнае хуліганства. Да суду актывіст двое сутак праседзеў у ізалятары. Пяць сутак яшчэ засталося адседзець.

Антон Усьцімчук паведаміў “Свабодзе”, што ў ізалятары зьбіраецца падвучыць ангельскую мову ды на сабе праверыць дзеяньне новага Адміністрацыйнага кодэксу.

Пасьля вызваленьня ён плянуе зарэгістравацца прыватным прадпрымальнікам і таму непакоіцца, што калі не адбудзе належнага тэрміну ў турме, у рэгістрацыі могуць адмовіць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG