Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: кіраўнікі заводу “Тэхнапрыбор” займалася прыпіскамі


Радыё Свабода Пракуратура Магілёўскай вобласьці завяла крымінальныя справы на кіраўнікоў Магілёўскага заваду “Тэхнапрыбор”. Іхных імёнаў і пасадаў не называюць.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, кіраўнікоў заводу вінавацяць ува злоўжываньні службовым становішчам, якое прывяло да буйных стратаў для прадпрыемства.

Паводле вынікаў праверкі, падазраваныя доўга скажалі статыстычныя паказьнікі, завышалі аб’ёмы вырабленай прадукцыі празь фіктыўныя дамовы.

Скажоная статыстыка рабіла прадпрыемства цікавым для банкаў, якія выдавалі крэдыты на разьвіцьцё прадпрыемства.

Як вынікае з афіцыйнай інфармацыі, крэдыторская запазычанасьць прадпрыемства — 40 мільярдаў рублёў. Завод вінаваты банкам блізу 20 мільярдаў рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG