Навіну пра падаўжэньне тэрміну паведаміла “Свабодзе” супрацоўніца прэсавай службы Аб’яднанай грамадзянскай партыі Натальля Валакіда, якая спаслалася на ліст палітыка да аднадумцаў:
“Ён напісаў у лісьце, што яшчэ на тры месяцы працягнуты тэрмін. Напісаў, што для яго гэта стала нечаканасьцю. Яшчэ пра здароўе піша, што пагоршылася, што 21 траўня перажыў сардэчны прыступ.
Піша, што ў шпіталі проста адпачывае, бо ў камэры на чатыры ложкі было шэсьць чалавек і ўсе палілі, акрамя яго. І дым таксама вельмі шкодзіў здароўю. Там ён задыхаўся. А цяпер піша, што можа выспацца і пагуляць у дворыку, падыхаць сьвежым паветрам”.
Чаму працягнулі тэрмін знаходжаньня пад вартай, Андрэй Клімаў не паведамляе. У гарадзкой пракуратуры Менску гэтых зьвестак не камэнтуюць.
Нагадаем, Андрэй Клімаў быў затрыманы 3 красавіка. Яго падазраюць у закліках скінуць уладу, якія ён нібыта распаўсюдзіў праз інтэрнэт.