Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнтам Латвіі абраны лекар


Радыё Свабода Латвійскі парлямэнт абраў новым прэзыдэнтам краіны 52-гадовага лекара-траўматолага Валдзіса Затлэрса.

За ягоную кандыдатуру прагаласавала 58 дэпутатаў Сойму Латвіі, за ягонага канкурэнта Айвара Эндзіньша – 39.

Затлэрс, які ніколі не займаў палітычных пасадаў, быў прапанаваны кіроўнай кааліцыяй. На мінулым тыдні ён прызнаў, што браў ад пацыентаў грошы, не дэкляруючы іх перад падатковымі службамі.

Паўнамоцтвы цяперашняй прэзыдэнткі Латвіі Вайры Віке-Фрэйбергі завяршаюцца 7 чэрвеня, і яна не мае права на пераабраньне.
XS
SM
MD
LG