Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Гайдукевіч: “Прыбярыце з займаных пасадаў фокусьнікаў-ілюзіяністаў”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 31 траўня ў розныя гады мінулага.

“Nowe Zycie” на гэтым тыдні 1937 году адзначае: “Лёсы польскіх камуністаў, якія выехалі на “радзіму пралетарыяту”, звычайна вартыя жалю. Завяршаюць яны сваю кар’еру ў СССР часьцей за ўсё “пад мурам” ГПУ як “шпіёны” і “фашысты”. Апошнім часам арыштавалі ў СССР польскага пісьменьніка-камуніста Бруна Ясенскага... Сябры парткамітэту ў Менску, які ў 1930 г. прыняў Ясенскага ў камуністычную партыю СССР, цяпер аказаліся скрозь “трацкістамі” і “шпіёнамі”. Гэта доказ супраць Ясенскага, што ён таксама зьяўляецца “шпіёнам”.

“ЛіМ” у 1947 годзе друкуе матэрыялы абмеркаваньня спэктаклю “Канстанцін Заслонаў”. Начальнік Кіраўніцтва ў справах мастацтва П.Лютаровіч падкрэсьлівае: “Палітычнае значэньне спектакля ў тым, што ён выхоўвае патрыятычныя пачуцці ў народзе, правільна адлюстроўвае гераічную барацьбу беларускіх партызан... Гэты спектакль будзе жыць доўга ў рэпертуары тэатра. Мы павінны ведаць, што Заслонаў, як нацыянальны герой, павінен абагульняць гераічныя намаганні ўсяго беларускага народа”.

“Народная воля”, год 1997. Газэта друкуе зварот С.Гайдукевіча да А.Лукашэнкі: “У навакольным сьвеце ад Вас чакаюць сур’ёзных рашучых дзеяньняў. Неабходна адмовіцца ад усяго старога, што перашкаджае нармальнаму працэсу пабудовы дэмакратычнай прававой дзяржавы і квітнеючага грамадзтва. Распусьцеце нелегітымны парлямэнт, прызначце новыя дэмакратычныя выбары. Прыбярыце з займаных пасадаў фокусьнікаў-ілюзіяністаў, якія ўвайшлі ў Ваша атачэньне і зь якіх сьмяюцца ва ўсім цывілізаваным сьвеце”.
XS
SM
MD
LG