Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытата дня 30 траўня


Радыё Свабода



“Гэта беззаконьне. Мая жонка і дзеці беларусы. І я добрую частку свайго жыцьця аддаў Беларусі. А мяне абвінавачваюць у нанясеньні шкоды нацыянальнай бясьпецы. Да мінулай нядзелі не было ніякага пратаколу пра маю рэлігійную дзейнасьць. А штраф далі па мінімуме. Як і ўсім — апошнім часам даюць мінімальныя пакараньні”..



Пастар Яраслаў Лукасік з нагоды сваёй дэпартацыі







“Я лічу, што ва ўсім вінавата дзяржава. І ня проста дзяржава агулам, а вінаватыя людзі, якія адказваюць за бясьпеку ў дзяржаве. Бо каб стварыць такую сытуацыю, калі склікалі людзей на масавае мерапрыемства і не забясьпечылі іх бясьпеку, то нельга казаць, што вінаваты ва ўсім былі толькі гэтыя дзеці. А менавіта вінаватыя былі тыя, хто за іх адказвае. Мы гэтых людзей утрымліваем, разумееце? Мы ўсё жыцьцё працуем, адлічваем падаткі, на якія жывуць гэтыя людзі. І яны павінны несьці адказнасьць. А яны не нясуць ніякай адказнасьці”.



Натальля Навакоўская, у якой восем гадоў таму на Нямізе загінула 16-гадовая дачка Аляўціна, з нагоды 8-й гадавіны трагедыі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG