Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларускія заўзятары падтрымліваюць зборную за мяжой?


Севярын Квяткоўскі, Менск Чым кіруюцца тыя, хто бярэ з сабой нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі, і тыя, хто падымае афіцыйныя дзяржаўныя чырвона-зялёныя? Ці ўзьнікаюць канфлікты паміж беларусамі на замежных стадыёнах?

Фанат менскага “Дынама” Алесь мяркуе, што на матчах беларускай зборнай няма аніякай культуры заўзятарства. Паводле яго, сапраўдны фан мусіць трымацца такіх правілаў:

Алесь: “Адсутнасьць семак, дудак і чырвона-зялёных шалікаў”.

За мяжой бываюць бойкі між беларусамі – фанатамі розных клюбаў, і прыхільнікаў ня толькі рознай клюбнай сымболікі, але нацыянальнай.

За мяжой фанаты часьцей бываюць на матчах свайго клюбу, і адпаведна трымаюць у руках сымболіку клюбу. Тым ня менш, за мяжой бываюць бойкі між беларусамі – фанатамі розных клюбаў, і прыхільнікаў ня толькі рознай клюбнай сымболікі, але нацыянальнай. Распавядае заўзятар Багдан:

Багдан: “Я назіраў сытуацыю ў Польшчы, калі гуляла моладзевая зборная з палякамі. Нашы тады выйгралі 4:0, але. Былі заўзятары “Тарпеда” і менскага “Дынама”. І “тарпэдаўцы” разгарнулі бел-чырвона-белыя сьцягі, і іх жорстка аддубасілі”.

“Дынамаўцы” трымалі не нацыянальныя сьцягі, а клюбныя.

Багдан: “Цяжка сказаць, што рухае тымі людзьмі. Фактычна гэта тая ж самая сытуацыя, якая магла быць безадносна да футболу ў любым беларускім горадзе, у любым беларускім месцы”.

Але большасьць беларусаў на футбольных трыбунах за мяжой не фанаты, а звычайныя заўзятары. Калі Багдан выяжджае на матчы беларускай зборнай зь бел-чырвона-белым сьцягам, дык наступны суразмоўца – Віктар -- прынцыпова бярэ афіцыйны чырвона-зялёны сьцяг:

Віктар: “Гэта наш дзяржаўны сымбаль, і таму я яго бяру. Каманду як пазнаюць? Я папросту падтрымліваю сваю каманду. Таму выкарыстоўваю дзяржаўны сьцяг. Я не належу да БРСМ, я ежджу сваім коштам”.

Часьцяком Віктару даводзіцца за мяжой бачыць бел-чырвона-белыя сьцягі:

Віктар: “Я далёкі ад усяго гэтага. Я лічу, што спорт ёсьць спорт, палітыка ёсьць палітыка. І ня трэба зьмешваць нармальныя спаборніцтвы з палітыкай”.

На замежных матчах беларускай зборнай нацыянальных і афіцыйных сьцягоў – пяцьдзесят на пяцьдзесят.

Пытаюся ў Багдана якія сьцягі за мяжой часьцей лунаюць на матчах беларускай зборнай: чырвона-зялёныя ці бел-чырвона-белыя?

Багдан: “У прынцыпе больш-менш можна казаць пра пяцьдзесят на пяцьдзесят”.

Карэспандэнт: “Ці можна перанесьці сытуацыю ў поглядах у грамадзтве, і ў стаўленьні да сымболікі – нацыянальнай і сучаснай дзяржаўнай – на заўзятараў, на фанатаў?”

Багдан: “Нельга ўсіх грэбсьці пад адзін грабенчык. Казаць, што “дынамаўцы” дрэнныя, а нехта добры і наадварот. Залежыць ад людзей, ад іх поглядаў безадносна да футболу”.

Гл. таксама Футбольныя заўзятары пачынаюць сэзон
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG