Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія прадпрыемствы выставяць на таргі


Радыё Свабода Беларусь гатова прадаць частку акцый высокапрыбытковых прадпрыемстваў замежным інвэстарам, – заявіў 29 мая першы намесьнік прэм''ер-міністра Уладзімір Сямашка на гадавым сходзе грамадзкай арганізацыі "Канфэдэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў".

Ён зазначыў, што цяпер "дзяржава сьвядома ідзе на працэс прыватызацыі – не абвальны, а цывілізаваны. Мы гатовы прадаць частку сваіх прадпрыемстваў, але на ўмовах, у якіх зацікаўлены".

Сямашка нагадаў, што ў нафтахімічнай прамысловасьці Беларусі, якая вельмі цікавіць замежных інвэстараў, неабходна кожныя два-тры гады абнаўляць вытворчасьць. Паводле яго, прадпрыемствы "Белнафтахіму" "цяпер знаходзяцца на нізкім старце і гатовыя да продажу акцый на цывілізаваных умовах".

Першы віцэ-прэм''ер таксама зазначыў, што неўзабаве Беларусь атрымае міжнародны крэдытны рэйтынг. Гэта дасьць магчымасьць Беларусі рабіць IPO (Initial Public Offering – першаснае публічнае разьмяшчэньне акцый) на міжнародных рынках.
XS
SM
MD
LG